Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал Алімпіяды

Для Кацярыны Карстэн, якой 2 чэрвеня споўнілася 40 гадоў, гэта ўжо 6-я Алімпіяда. І з кожнай яна прывозіла медалі. У Атланце-1996 і Сіднэі-2000 яна заваявала золата, у Афінах-2004 стала срэбным прызёрам, а ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008 фінішавала трэцяй.

Выйшла ў паўфінал і нашая мужчынская чацвёрка: Аляксандр Казубоўскі, Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль і Станіслаў Шчарбачэня.

Паўфіналы ў беларускіх весляроў пройдуць 2 жніўня.

Фота: klbviktoria.com.