Кацярыне Карстэн споўнілася 40 год
Славутая беларуская спартсменка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету адзначае юбілей 2 чэрвеня.
Знакамітая вяслярка нарадзілася ў вёсцы Асечана Крупскага раёна Мінскай вобласці. Сям’я была шматдзетнай і Кацярына была самая малодшай. У вялікі спорт дзяўчынку прывёў вядомы беларускі трэнер па акадэмічным веславанні Анатоль Квяткоўскі.
Першы поспех прыйшоў у 1990 годзе. Тады Кацярына, якая яшчэ насіла дзявочае прозвішча Хадатовіч, стала чэмпіёнкай свету сярод юніёрак, выканаўшы нарматыў майстра спорту. У тым жа годзе яна заняла другое месца на чэмпіянаце СССР.
У 1997 годзе яна стала безумоўным лідарам, выйграўшы ўсе гонкі, у тым ліку Кубка свету і чэмпіянату свету. У 1998 годзе Кацярына выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і перабралася ў Нямеччыну. Жыве і трэніруецца ў гэтай краіне, але выступае за зборную Беларусі. Мае дачку.