Казахстан можа выйсці з Мытнага Саюза
Апазіцыя Казахстана прапануе правесці рэферэндум па выхадзе з Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю і Расіяй.
Таксама на рэферэндуме прапануецца прагаласаваць за вяртанне дзяржаве прыватызаваных стратэгічных прадпрыемстваў, паведамляе РІА "Новости".
Рашэнне пра спробу правесці рэферэндум было прынята ў Алма-Аце на сходзе ініцыятыўнай групы. У паседжанні прынялі ўдзел 500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Дакументы, прынятыя на сходзе, падлягаюць перадачы ў Цэнтравыбаркам. Ён жа павінен выдаць ініцыятарам рэферэндуму падпісныя лісты — неабходна сабраць не меней за 200 тысяч подпісаў.
Фота — customsunion.by