Казахстан паўдзельнічае ў беларускай прыватызацыі

Казахстанскі лідэр лічыць, у што ў Беларусі добра развітая перапрацоўчая прамысловасць. Сумеснымі намаганнямі можна забяспечыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Казахаў цікавіць машынабудаванне, хімічная прамысловасць, нафтаперапрацоўка і сельская гаспадарка.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра інвестыцыі Казахстану ў прадпрыемства “Інтэграл”. Беларускі кіраўнік заявіў, што бліжэйшым часам будзе прынятае адпаведнае рашэнне, паведамляе REGNUM.