КДБ гарантуе шведскім пілотам захаванне іх правоў

У дакуменце гаворыцца, што правы шведскіх грамадзянаў будуць захаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам. Прыбыццё шведаў у Беларусь КДБ тлумачыць неабходнасцю вочных ставак.

Таксама КДБ паведамляе, што па выніках вочных ставак будзе выяўленая "роля кожнага з фігурантаў, якія ўдзельнічалі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і іх памочнікаў". Пасля гэтага КДБ прыме канчатковае рашэнне наконт грамадзян Беларусі, што праходзяць па крымінальнай справе, — фатографа Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава.

Нагадаем, што шведскія пілоты, якія скінулі "цацачны дэсант" над Беларуссю, абяцалі прыбыць да следства, калі ім дадуць гарантыі.

Фота — wikipedia.org