КДК адмаўляе свой удзел у аблавах у Брэсцкіх крамах
Намеснік старшыні камітэту дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці Міхаіл Сяркоў заяўляе: яго падначаленыя такімі праверкамі не займаюцца.
Між тым, па Брэсцкай вобласці распаўсюджваюцца чуткі пра тое, як невядомыя блакуюць пакупнікоў у крамах. Яны перакрываюць уваходы і патрабуюць ад наведвальнікаў растлумачыць падставу іх прагулак у працоўны час. Прынамсі ёсць сведчанні аб такіх выпадках у Брэсце і Пінску, паведамляе “Праваабарончая хроніка” са спасылкай “Вечерний Брест”.
Міхаіл Сяркоў не ведае, хто і пад чыім імём ладзіць такія праверкі, але Камітэт дзяржкантролю не мае да гэтага ніякага дачынення. Ён таксама сказаў, што не ведае, каму выгадна такое нагнятанне жарсцяў.