Кэтрын Эштан асудзіла расстрэл Уладзіслава Кавалёва

Пра гэта БелаПАН паведаміла яе прэс-сакратар Мая Качыянчыч. Эштан вядома пра жахлівыя злачынствы, у якіх абвінавачваліся Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў. Яе думкі — з ахвярамі і іх сем’ямі.

У той самы час вярхоўны прадстаўнік адзначае, што двух абвінавачаным не быў дадзены належны судовы працэс, у тым ліку права абараніць сябе. ЕС выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах і лічыць яго жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое не спрыяе перадухіленню злачынстваў і з’яўляецца непрымальным з пункту гледжання чалавечай годнасці.

Кэтрын Эштан зноў заклікае Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго сусветнай адмены.