Хакейны клуб “Дынама-Масква” праводзіць збор у Пінску
У сталіцы Палесся дынамаўцы прабудуць да 6 жніўня.
Знакаміты расійскі клуб ужо каторы год праводзіць перадсезонны збор на базе спартовага комплексу “Хваля”, які належыць Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Пракантраляваць падрыхтоўку каманды прыедуць галоўны трэнер Алег Знарок і старэйшы трэнер Хайрыс Віталіньш. 5 жніўня, на лядовай арэне “Хваля”, пінчукі змогуць паглядзець матч “Дынама” – ХК “Брэст”.