Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) падзякаваў гораду Бабруйску

Як паведамляе Старонка хакею Беларусі, "Дынама-Мінск" выказала падзяку Бабруйскаму гарвыканкаму і асабіста яго старшыні Бонахаву. Таксама клуб падзякаваў службам горада, кіраўніцтву і ўсім супрацоўнікам "Бабруйск-Арэны".

Асобную падзяку атрымала кіраўніцтва Беларускай чыгункі за дапамогу ў дастаўцы заўзятараў з Мінску.

Нагадаем, што мінскія хакеісты, на жаль, не змаглі выйграць ніводнага матчу і выбылі з чэмпіяната КХЛ.