Хакейны клуб “Нёман” згуляе са сваімі заўзятарамі
Таварыскі матч адбудзецца ў аўторак 2 жніўня ў мясцовым Лядовым палацы. Пачатак у 11.00.
Незадоўга да старту сезону «Нёман» вырашыў правесці сустрэчу з заўзятарамі. Яна пройдзе ў незвычайным фармаце. Гульцы і прыхільнікі клуба сустрэнуцца на лёдзе. Адміністрацыя “Нёмана” запрашае прыняць удзел у матчы заўзятараў, у якіх ёсць уся неабходная экіпіроўка - канькі, клюшка і шлем. Запісацца на гульню можна проста пазваніўшы з клуб, піша "Вячэрні Гродна".
Дарэчы, на баку заўзятараў будзе гуляць галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка. Гэта, безумоўна, значна павялічвае шансы аматараў перамагчы прафесіяналаў.