Хакеіст ХК “Брэст” выйграў суд супраць свайго клуба
Як піша газета “Вечерний Брест”, суд пастанавіў выплаціць грашовую кампенсацыю незаконна звольненаму спартсмену.
Сяргей Паклін быў звольнены з хакейнага клубу “Брэст” праз тры месяцы ад пачатку свайго кантракту. Кіраўніцтва палічыла, што гулец не выконвае свае кантрактныя абавязкі. Аднак хакеіст здолеў даказаць, што быў траўмаваны пад час чэмпіянату, таму ягонае звальненне незаконнае.
Суд стаў на бок заяўніка і пастанавіў сплаціць яму больш за сто мільёнаў рублёў кампенсацыі заробку і выдаткаў на паслугі адваката.