Хакеры атакавалі “Аль-Каіду”
Яны пазбавілі міжнародную тэрарыстычную групоўку магчымасці распаўсюджваць у інтэрнэце свае відэазапісы і заявы, узламаўшы яе асноўныя вузлы доступу ў інтэрнэт.
Пра гэта паведаміла агенцтва NBC News. "Анлайн-камунікацыі Аль-Каіды часова не працуюць і ў яе няма цяпер ніводнага даступнага канала сувязі ў інтэрнэце", -- цытуе агенцтва словы эксперта Эвана Кольмана.
Напад на сайты Аль-Каіды пачаўся некалькі дзён таму. Па словах Кольмана, ён быў добра скаардынаваны і ўключаў прымяненне няпростых метадаў.