Хакеры скралі ў Пентагона 24 тысячы сакрэтных дакументаў
Яны дзейнічалі па загаду ўрада іншай дзяржавы.
Пентагон абвясціў, што нядаўна стаў ахвярай сур'ёзнай кібератакі, у выніку якой замежныя хакеры завалодалі некалькімі тысячамі сакрэтных дакументаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пра гэта распавёў намеснік міністра абароны ЗША Уільям Лін падчас выступу ва Універсітэце нацыянальнай абароны. Гаворка ідзе аб 24 тысячах файлаў. Па дадзеных Пентагона, атаку ў сакавіку на кампутарную сетку ведамства арганізавалі ўлады замежнай дзяржавы. Якой менавіта, Лін не ўдакладніў.
Фота: thelnah.blogspot.com