Хакеры ўзламалі Twitter Брэйвіка
Гэта зрабіла невядомая раней хакерская група "Anonymous Norway".
Узломшчыкі заклікаюць забыць імя Андэрса Брэйвіка, паведамляе РІА "Новости". У сваім звароце яны выступаюць супраць таго, каб вешаць на Брэйвіка цэтлікі накшталт "монстр" і "маньяк". СМІ павінны называць яго вартым жалю, пустым месцам, лічаць хакеры.
Нагадаем, двайны тэракт адбыўся ў Нарвегіі 22 ліпеня. Яго ахвярамі сталі 77 чалавек. Брэйвіку выставілі абвінавачанні за тэрарызм, яму пагражае да 21 года пазбаўлення волі. Калі нарвежца прызнаюць вар'ятам, ён можа пазбегнуць турмы — па рашэнні суда яго адправяць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню.