Хакеры зламалі сайт Крамля
Старонку прэзідэнта Расіі заблакавала міжнародная група Anonymous.
Некаторы час сайт Kremlin.Ru быў недаступны. Раней хакеры заяўлялі пра намер атакаваць 6 і 7 траўня урадавыя сайты government.ru і premier.gov.ru. Такім чынам яны выказвалі сваю салідарнасць з удзельнікамі “Маршу мільёнаў”.
Гэта не першыя атакі кібер-тэрарыстаў на расійскія ўрадавыя сайты. У лютым хакеры з групы Anonymous зламалі пошту кіраўніка Росмоладзі Васіля Якеменка і прэс-сакратара “Нашых” Крысціны Патупчык. Тая ж група зламала пошту супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта Алега Харахордзіна.
Хакеры абяцаюць новыя кібер-атакі.