ХК “Віцебск” можа не дажыць да канца сезона

Такое меркаванне ў інтэрв’ю goals.by выказаў былы трэнер клуба Сяргей Петухоў, чыю заяву на звальненне кіраўніцтва клуба прыняло гэтымі днямі. Спецыяліст прызнаецца, што вырашыў сысці, бо не мог і надалей абяцаць сваім падапечным “лепшае жыццё”. Ён лічыць ненармальным ездзіць на матчы з працягнутай рукой, але пэўны, што кіраўніцтва клуба наўрад ці здольнае выправіць сітуацыю.

Былы настаўнік “Віцебска” таксама распавёў пра катастрафічны недахоп інвентара, а таксама пра нізкія заробкі гульцоў, якія атрымліваюць “бруднымі” не болей за 3 мільёны на месяц.