Хроніка беларускіх выбухаў
Еўрарадыё прыгадала, якія выбухі зазнала Беларусь за апошнія гады.
Віцебск. 14 верасня 2005 года
Зранку ў гадзіну пік на аўтобусным прыпынку выбухнула бляшанка, наладаваная цвікамі і балтамі. Выбухам параніла 37-гадовую жанчыну і вучня 11 класа.
Віцебск. 22 верасня 2005 года.
Увечары ў цэнтры Віцебску каля дыскатэчнага клуба ў кавярні "Эрыдан" адбыўся выбух прылады ў клумбе. У больніцы трапілі каля 50 чалавек, з іх 4 — у цяжкім стане.
Напачатку заводзіліся крымінальныя справы за злоснае хуліганства і за замах на забойства. Асноўнымі абвінавачанымі былі названыя браты Мурашкі, у якіх дома канфіскавалі часопіс "Моделист-конструктор" за 1989 год. І хаця братоў некалькі месяцаў пратрымалі за кратамі, аднак даказаць, што Мурашкі спрычыніліся да выбуху, праваахоўныя органы не здолелі.
Мінск. 3-4 ліпеня 2008 года.
Выбух адбыўся ўначы падчас святкавання Дня Рэспублікі. раненыя 46 чалавек, па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі. У 6-й лякарні ў ноч выбуху былі зробленыя адразу 23 аперацыі.
Першыя затрыманні прайшлі сярод актывістаў апазіцыі. Пасля гэтага выбуху МУС пачаў масавую дактыласкапію мужчынскага насельніцтва краіны.