Хрысціянскі рок гучаў у Пінску
26 траўня ў духоўнай семінарыі імя Томаша Аквінскага прайшлі традыцыйны музычныя спатканні, прысвечаныя святкаванню Спаслання Духа Святога.
Амаль чатыры гадзіны ў двары каталіцкай навучальнай установы выступалі гурты: “Небасхіл” (Мінск), “Маран Ата” (Брэст) і гурт “Подых Духа” у якім граюць пінскія семінарысты. Уваход на дзею быў вольны і пінчукі, якіх прывабілі гукі гітар, да самай цемры “адрываліся” пад хрысціянскі рок.






