Хуткасць інтэрнэту можа павялічыцца ў сотні разоў
Гэта стала магчымым дзякуючы вынаходніцтву новага ўнікальнага матэрыяла – графена.
Адкрыццё зрабіла група брытанскіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам двух нобелеўскіх лаўрэатаў расійскага паходжання — Андрэя Гейма і Канстанціна Навасёлава, паведамляюць інфармагенцтвы. Яны адкрылі спосаб прымянення новага матэрыялу графена для значнага павелічэння хуткасці працы інтэрнэту. На думку вучоных, ужыванне графена ў абсталяванні сувязі можа павялічыць хуткасць перадачы дадзеных у дзясяткі і нават сотні разоў. У 2010 годзе Гейм і Навасёлаў атрымалі за вынаходніцтва графена Нобелеўскую прэмію па фізіцы.