Хворы на рак Уга Чавес ідзе на новы прэзідэнцкі тэрмін

Перад сваёй другой паездкай на Кубу, дзе ён павінен прайсці хіміятэрапію, Чавес упершыню за 12 год кіравання перадаў частку сваіх паўнамоцтваў віцэ-прэзідэнту і міністру фінансаў, паведамляе ВВС.

Перад пачаткам новага курса хіміятэрапіі венесуэльскі лідар заявіў, што будзе змагацца за сваё жыццё і выйграе гэту бітву. Дагэтуль невядома, які менавіта тып раку знайшлі ў Чавеса і наколькі небяспечнай была пухліна. Прэзідэнт толькі сказаў, што лекары не знайшлі ў яго ніякіх падазроных новаўтварэнняў. Але ў той самы час ён не паведаміў, калі вернецца на радзіму.