"Кідальніка яек" адлічваюць з навучання
Пра адлічэнне Паўлу Сяргею 16 лістапада паведаміў дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа Бардзееў, дзе вучыцца хлопец.
Фармальна маладафронтаўца адлічваюць за парушэнне статутных правілаў распарадку. Як паведамляе сайт "Маладога фронту", спярша хлопца прасілі самастойна забраць дакументы. Калі ён адмовіўся, дарэктар заявіў, што 17 лістапада будзе загад аб адлічэнні.
Нагадаем, 7 лістапада Паўла Сяргея з паплечнікамі затрымалі за тое, што ён закідаў яйкамі помнік Леніну. Тады маладафронтаўцаў асудзілі на суткі.