“Кінавідэапракат” абверг чуткі аб праблемах з валютай

Гэта Еўрарадыё паабяцаў генеральны дырэктар мінскага “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш.Паводле яго словаў, прадпрыемства не мае праблем з валютай.Васіль Коктыш:“Праблем з валютай у нас няма. Мінскія гледачы няхай не хвалююцца. Тыя, хто чакаюць горшага, не дачакаюцца. “Піраты Карыбскага мора” будуць ісці ў васьмі копіях. Будзе “Фарсаж”. У нас і чэрвень звярстаны: і “Людзі Х”, і “Кунгфу Панда”,  і “Дрэва жыцця”,  і іншыя фільмы ёсць у нас у рэпертуары”.