Кіпр і ЕС папярэдне дамовіліся пра план дапамогі

Пра гэта дамовіліся прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс і кіраўніцтва Еўрасаюза, каб прадухіліць банкаўскі калапс у краіне. У той жа час некаторыя пытанні пакуль застаюцца нявырашанымі, адзначае ВВС.

Нагадаем, што Еўрасаюз і МВФ збіраюцца вылучыць Кіпру крэдыт на 10 мільярдаў еўра. Аднак для гэтага ўрад Кіпра павінен самастойна знайсці яшчэ 5,8 мільярда еўра.

Фота — ru.euronews.com