Кіраўніцтва мінскай ДАІ падало ў адстаўку
Рапарты пра адстаўку падалі намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама Канстанцін Страх і начальнік аддзела ДАІ Фрунзенскага раёна Юрый Жыхараў.
Паводле інфармацыі TUT.BY, пра гэта начальнік ДАІ Мінска Дзмітры Карзюк паведаміў сёння старшыні гарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку. Гэта адбылося на паседжанні гарадской камісіі па бяспецы дарожнага руху. Удзельнікі камісіі абмяркоўвалі, сярод іншага, і трагічную гібель трэцякласніка каля сталічнай школы № 23.
Нагадаем, 9-летні хлопчык загінуў увечары 13 лістапада пад коламі Porsche Cayenne у 15 метрах ад ганка школы. На трагедыю звярнуў увагу нават Аляксандр Лукашэнка.

Фота — tut.by