Кіраўніцтва справамі прэзідэнта хоча купіць iPhone 5 праз тэндар
Такі конкурс абвясціла Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
УКБ жадае набыць адзін iPhone 5 з аб'ёмам памяці 64 ГБ. Заплаціць за яго плануецца 13 млн рублёў (каля 1500 долараў). Таргі плануецца правесці на пачатку кастрычніка.
Супрацоўнікі УКБ паведамілі журналістам сайта onliner.by, што ім трэба адзін iPhone 5 чорнага колеру.
Нагадаем, на нядаўняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне кантралюючым органам пільна сачыць за прыбыткамі і выдаткамі беларусаў.
Таксама кіраўнік дзяржавы нагадаў чыноўнікам, што варта перастаць марнаваць дзяржаўныя грошы на лішнія закупкі.