Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта цікавяцца КДБ і Следчы камітэт
Пра гэта паведаміў кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман 7 лютага на нарадзе, прысвечанай працы гэтай структуры.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, Следчы камітэт расследуе тры крымінальныя справы пра дачыненне службовых асоб Кіраўніцтва справамі да крадзяжу бюджэтных сродкаў. Наконт шэрагу службовых асоб праводзіцца таксама праверка КДБ па падазрэнні ў карупцыйных злачынствах.
Шэйман звярнуў увагу на сур'ёзныя парушэнні ў выдаткоўвання грошай на закупы ў будаўніцтве ды іншых сферах. Гэта выявілі праверкі з боку кантрольных, праваахоўных органаў, а таксама вывучэнне сітуацыі на шэрагу прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі.
Па словах новага кіраўніка справамі галоўная прычына праблем — слабая эфектыўнасць сістэмы кіравання, а таксама нізкі прафесіяналізм работнікаў.
Нагадаем, што днямі з'явілася інфармацыя наконт хатняга арышту былога кіраўніка справамі Мікалая Корбута. Сам ён адмовіўся ад каментароў журналістам, якія датэлефанаваліся дадому.
Фота — lentaregion.ru