Кіраўнік Беларусі лятае на "бэушным" самалёце
Радыё Свабода, Алесь Дашчынскі: Ці пакажа кіраўнік прыклад у Год беражлівасці: адмовіцца ад "Майбаха", самалёта, вялікай аховы?
Ці запросіць Лукашэнка журналістаў у сваю рэзідэнцыю, спытаўся журналіст.
Лукашэнка заявіў: "Намеру запрасіць журналістаў ня маю, але калі вы просіце — на здароўе. Я жыву ў рэзідэнцыі, якую пабудаваў Пётр Міронавіч Машэраў".
"Калі б вы пабачылі рэзідэнцыі, у якіх жывуць расійскі і ўкраінскія кіраўнікі, то сказалі б: Лукашэнка, перасяляйся!"
"У прэзідэнта самалёт 3-5 гадоў — і яго мяняюць! А ў мяне самалёт дагэтуль лятае, а я хутка буду прэзідэнтам 20 гадоў. У мяне самалёт "бэушны", я на ім зэканоміў".
"Гадзіннік дарагі мне падарылі на дзень нараджэння... Прэзідэнт — гэта стандарт, гэта ваш твар!
Для мяне найлепшая вопратка — спартовая. А гадзіннік я дома не нашу, начапляю толькі на публіку.
"Майбах" мне падарылі на дзень нараджэння, і я яго аддаў дзяржаве. Гэта прэзідэнцкі аўтамабіль, які дзяржаве дастаўся бясплатна. Я магу яго прадаць, але вы яго купіце? Не? Тады называйце кандыдатуру! Хто яго купіць? Акрамя кіраўніка дзяржавы ён нікому не патрэбны".
"Самалёт каштаваў менш за 100 мільёнаў. А новы самалёт каштуе 250-300 мільёнаў. Так што гэта выгадна".