Кіраваць Пінскам будзе падпалкоўнік

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, адпаведны загад выдаў міністар абароны Беларусі. Нагадаем, што з нядаўняга часу кіраўнікі ўладнай вертыкалі з’яўляюцца і камандзірамі адпаведных адзінак тэрытарыяльнай абароны. Новыя пагоны Аляксандру Гордзічу ўручыў ваенны камісар пінскага гаррайваенкамата.

Фота — ay.by