Кіраўнік Бабруйску: Дэвальвацыя дапамагае эканоміцы горада

Каля 90% экспартнай прадукцыі Магілёўшчыны прыпадае на бабруйскія прадпрыемствы. Гэта "Белшына", "Бабруйскаграмаш", "Славянка" ды іншыя. Большасць прадукцыі гэтых заводаў ідзе на экспарт, а знешнегандлёвае сальда горада заўжды было станоўчым.


Па словах Бонахава, экспарт прадукцыі бабруйскіх прадпрыемстваў прырастае "добрымі тэмпамі", паведамляе газета "Коммерческий курьер".

На гэта працуе і нядаўняя дэвальвацыя. "Дэвальвацыя для нас — яшчэ адзін шанец умацаваць свае пазіцыі на знешнім рынку. Дэвальвацыя заўжды вядзе да павелічэння экспартнага патэнцыялу", — заявіў Дзмітрый Бонахаў.