Кіраўнік Мінабароны РФ Сердзюкоў: Расія і Беларусь змогуць адбіць пагрозы

Як адзначыў расійскі міністр, "рашэнні сумеснай калегіі з'яўляюцца важным этапам у далейшай інтэграцыі і ўмацаванні абароназдольнасці дзяржаў". Анатоль Сердзюкоў таксама паведаміў, што ў выкананні гэтай задачы Рэспубліка Беларусь застаецца для Расіі надзейным саюзнікам, які валодае прафесійна падрыхтаваным войскам, паведамляе БелаПАН.