Кіроўца вёз 17 км на капоце цела збітага ім раварыста

Паліцыя пачала расследаванне дарожна-транспартнага здарэння з удзелам сына аднаго з папулярных радыёвядучых. На адной з хуткасных трас ён збіў на сваім аўтамабілі Пежо-504 53-гадовага раварыста і працягваў рух з целам на капоце і лабавым шкле, пакуль праз 17 кіламетраў яго не спыніла паліцыя. Паводле некаторых звестак, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення.

РІА "Новости" адзначае, што сваякі загінулага не згодныя з кваліфікацыяй здарэння як "забойства па неасцярожнасці". Яны не могуць пагадзіцца і з тым, што 28-гадовага кіроўцу да суда выпусцілі на волю.

Фота — AFP