Еўрадэпутат заклікаў палякаў вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі

Палітык заклікаў суйчыннікаў да салідарнасці з беларусамі. Ён прапануе вывесіць ў Дзень Волі, 25 сакавіка, на працы бел-чырвона-белыя сцягі.

Гэтым самым Еўрадэпутат падтрымаў ініцыятыву  “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”. Арганізацыя накіравала звароты да польскіх палітыкаў і арганізацый з заклікам у Дзень Волі побач з дзяржаўным сцягам Польшчы вывесіць і нацыянальны беларускі сцяг.

Раней гэту ініцыятыву ўжо падтрымаў  віцэ-старшыня Камісіі замежных спраў польскага Сейму і сябра парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю Роберт Тышкевіч.