Кіроўцу-наркамана аддалі пад суд
Беспрацоўны 19-гадовы хлопец папаўся на кіраванні машынай пад “кайфам” другі раз. Цяпер яго будуць судзіць.
У першы раз справа закончылася штрафам. Але паўторны “эксперымент” на пачатку ліпеня каштаваў хлопцу свабоды, паведамляе “Ежедневник”. Ён змешчаны пад варту, узбуджаная крыминальная справа.