Кітай плануе здымаць адбіткі пальцаў у турыстаў

Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на намесніка міністра грамадскай бяспекі КНР Ян Хуанін. Паводле яе слоў, дзеючае заканадаўства ўжо састарэла, нелегальны ўезд, пражыванне і працаўладкаванне замежнікаў стала сур'ёзнай праблемай і трэба прымаць меры па паляпшэнню сітуацыі.