Кітайскія хакеры ўзламалі Gmail

Хакеры з Кітая змаглі незаконна атрымаць доступ да сотняў акаўнтаў паштовага сэрвісу Gmail.

Для атрымання пароляў для доступу да паштовых акаўнтаў зламыснікі выкарыстоўвалі так званы фішынг (крадзеж інфармацыі шляхам стварэння падробленых сайтаў). Мэтай кібератакі было атрыманне доступу да перапіскі і далейшае адсочванне лістоў, лічаць у Google. Атрымаўшы доступ да акаўнта, хакеры перенастройвалі параметры перасылання паведамленняў і рассыланняў па спісах.

У ліку пацярпелых ад дзеянняў хакераў, паведаміла кампанія Google, высокапастаўленыя амерыканскія дзяржслужачыя, вайскоўцы, журналісты, а таксама кітайскія праваабаронцы і супрацоўнікі ўрадавых структур шэрагу краін Азіі, паведамляе lenta.ru