Кітайцы хочуць распрацоўваць Лельчыцкае радовішча бурых вуглёў
Таксама яны хочуць на базе радовішча стварыць цвёрдапаліўную электрастанцыю.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
7 траўня прадстаўнікі бізнэс-колаў Кітая наведалі радовішча. З чыноўнікамі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў яны абмеркавалі магчымае асваенне радовішча яшчэ 4 траўня.
На будаўніцтва вуглездабыўнага прадпрыемства на базе Лельчыцкага радовішча Беларусь разлічвае атрымаць каля 600 мільёнаў долараў інвестыцый.
Фота — rus.db.lv