Кітайцы хочуць выпускаць свае аўтамабілі ў Беларусі

Кітайскі аўтавытворца "Джылі" хоча рабіць у Беларусі аўтамабілі і аўтакампаненты. Пра гэта паведамляе намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Сяргей Варывода.

Варывода: "Беларусь уяўляла стратэгічны інтарэс для кітайскіх аўтавытворцаў, але з тых часоў многія з іх вырашылі праблему выхаду на заходнееўрапейскі рынак. Для такой індустрыяльна развітай краіны, як Беларусь, справай гонару з'яўляецца наяўнасць уласнага легкавога аўтамабіля. Гэта вялікія грошы".