Кітайскія тэхналогіі за кітайскія грошы
Кітай дасць Беларусі крэдыт у 676 млн долараў на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.
Як паведаміў сёння дэпутатам Палаты прадстаўнікоў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, крэдытная лінія ўжо адкрытая, кантракт з кітайскімі партнёрамі падпісаны.
Паводле інфармацыі Сямашкі, новы завод плануецца пабудаваць у Светлагорску. Чакаецца, што больш за 50% яго прадукцыі будзе пастаўляцца на экспарт.