Клічко перамог Хэя
У Гамбургу завяршыўся аб'яднаўчы бой за тытулы IBF, WBA, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе паміж украінцам Уладзімірам Клічко і брытанцам Дэвідам Хэем.
Пераможцам стаў Клічко, выйграўшы ў Хэя па ачках. Суддзі прызналі яго пераможцам адзінагалосна па выніках 12 раўндаў. Бой двух наймацнейшых баксёраў свету намячалася правесці яшчэ ў 2009 годзе, аднак тады паядынак сарваўся праз траўму Хэя.