"КЛІПзаМОВА": чаго чакаць фіналістам і іх фанатам?

Галасаванне ў Беларусі не бывае простым. Але конкурс "КЛІПзаМОВА", арганізаваным грамадскім агенцтвам "Арт-Сядзіба"ды студыяй Ideas пры падтрымцы Еўрарадыё, перайшоў гэтую стадыю.

 
4 тыдні запар наведнікі сайта Еўрарадыё адбіралі з пяці беларускамоўных кампазіцый адну, на якую яны хацелі б убачыць кліп. Конкурсныя старонкі прагледзела 25 тысяч чалавек! У выніку, да фіналу дабраліся песні гуртоў ZnaROCK:B:N:, ili-iliды барда Змітра Вінаградава


Што далей? Распавядае арганізатар конкурсу ды дырэктар "Арт-Сядзібы" Павел Белавус:
"Цяпер экспертам: журналістам, музычным крытыкам і іншым вядомым людзям (агулам 20 чалавек) асобна будзе прапанавана выбраць песню, якая, на іх думку, найбольш вартая кліпа. Пасля таго, як усе вызначацца, мы апублікуем гэты спіс і меркаванні кожнага з экспертаў".

 
Пераможца атрымае ў якасці прыза бясплатныя здымкі кліпа. Кліп будзе прэзентаваны 26 траўня падчас вялікага выніковага канцэрта ў клубе Re:public.

Песні фіналістаў:

ZnaROCK – 500$

znarock_-_500_0.mp3

 

:B:N: – На ростанях

bn_-_na_rostanyah_0.mp3

 

ili-ili – Танчыць

ili-ili_-_tanchyc.mp3

 

Zmicier Vinahradau – Новы век

zmicier_vinahradau_-_novy_vek_0.mp3