Клуб “Малады спецыяліст” дапамагае адаптавацца да размеркавання

Арганізатары клубу хочуць дапамагчы нядаўнім выпускнікам, якія прыехалі сюды на “адпрацоўку”. Мэта клубу — адаптаваць маладых спецыялістаў на новым месцы, пазнаёміць іх аднаго з адным. Такім чынам, лічаць арганізатары, малады спецыяліст вырашыць для сябе праблему, “куды пайсці і з кім паразмаўляць”.

Паседжанні клуба плануецца праводзіць у самых розных фарматах — конкурсы прафесійнага майстэрства, экскурсіі і многае іншае. Мяркуецца, што збірацца ён будзе адзін раз на квартал, інфармуе БелаПАН.