КНДР аб’явіла вайну Паўднёвай Карэі “з-за памылкі перакладу”

Раней паведамлялася, што паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын загадаў прывесці ракетныя войскі КНДР у стан гатоўнасці да магчымага ўдару па кантынентальнай частцы ЗША і амерыканскіх ваенных базах у Паўднёвай Карэі і Ціхім акіяне.

ЗША даволі сур’ёзна паставіліся да заяваў кіраўніцтва КНДР. Пра гэта заявіла ў ноч на суботу прадстаўнік прэс-службы савета па нацыянальнай бяспецы ЗША Кэйтлін Хэйдэн. “Мы бачылі паведамленні пра новую неканструктыўную заяву Паўночнай Карэі. Мы сур’ёзна ўспрымае гэтыя пагрозы і працягваем падтрымліваць цесны кантакт з нашымі паўднёвакарэйскімі саюзнікамі”, — сказала Хэйдэн. Пры гэтым яна дадала, што падобныя пагрозы — звыклы выпад з боку Пхеньяна.