КНДР пагражае прэвентыўным ядзерным ударам ЗША

Заява МЗС КНДР была зробленая напярэдадні паседжання Савета бяспекі ААН. На ім былі ўхваленыя новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі з-за выпрабаванняў ядзернай зброі, якія адбыліся 12 лютага.

"Калі Злучаныя Штаты хочуць пачаць ядзерную вайну, то нашыя сілы будуць гатовыя здзейсніць сваё права на папераджальны ядзерны ўдар", — цытуе заяву міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі ВВС. Аднак большасць аналітыкаў мяркуюць, што Пхеньян наўрад ці распачне вайну супраць ЗША.

Фота — Reuters