Кнігарня Ў зладзіла чытацкую “Ланцуговую рэакцыю”
Літаратурны фэст прайшоў 2 лютага і быў прымеркаваны да трэціх угодак папулярнай мінскай кнігарні.
Аўтары, якія ў 2012 годзе выдалі кнігі ў выдавецтве Логвінава, каротка распавядалі пра свае творы, а таксама прадстаўлялі кнігі іншых пісьменнікаў ці паэтаў. Кожны выступ доўжыўся прыблізна 20 хвілінаў. Чытачы, якія прыйшлі ў кнігарню Ў, мелі магчымасць задаць літаратарам свае пытанні.
А сёння, 3 лютага кнігарня абяцае падарыць кожнаму пакупніку мультымедыйнае энцыклапедычнае выданне па сучасным беларускім мастацтве. Гэта сумесны праект “АртАктывіста” і 34маг.нета. Выданне ўяўляе сабой дыск і каляровы плакацік.