Кнігу экс-палкоўніка ГРУ прызналі экстрэмісцкай

Адстаўны расійскі палкоўнік ГРУ сёлета ў лютым быў прызнаны вінаватым у арганізацыі мецяжу і асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Праверку кнігі на адпавенасць яе зместу патрабаванням дзейнага заканадаўства праводзіла пракуратура ва Уладзімірскай вобласці Расіі. У выніку, было прызнана, што ў працы Квачкова "ўтрымліваецца інфармацыя, накіраваная на гвалтоўную змену асноваў канстытуцыйнага ладу і парушэнне цэласнасці Расійскай Федэрацыі". Таксама яна, нібыта, "прапагандуе непаўнавартаснасць грамадзян па прыкмеце іх адносінаў да нацыянальнай, сацыяльнай і палітычнай прыналежнасці і прыніжае годнасць чалавека".

Рашэннем суда кніга экс-палкоўніка ГРУ была ўнесена ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе РІА "Новости".

Фота — ria.ru