Кобрынец з-за кахання скраў манекен з жаночай сукенкай
Злодзей папросту вынес здабычу з гандлёвага павільёну.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, праваахоўнікі вылічылі выкрадальніка штучнай мадэлі. Ім выявіўся 23-гадовы беспрацоўны кобрынец.
Верагодны падарунак каханай ён выбраў не самы дарагі — агулам скрадзенае было ацэнена толькі ў 380 тысяч рублёў.
З-за крадзяжу на хлопца пачалі крымінальную справу. Аднак маладога чалавека не затрымлівалі.
Фота — shtrih-yug.ru