Колькасць ахвяраў на “Булгарыі” ужо 48 чалавек

Па афіцыйнай інфармацыі МНС Татарстану, уратавалася 79 чалавек. Раней паведамлялася пра 80 чалавек, аднак выявілася, што адзін з пасажыраў проста не сеў на цеплаход.

Дзвюхпалубны цеплаход “Булгарыя”, пабудаваны яшчэ ў 1955 годзе ў Чэхаславакіі, затануў на рацэ Волга ў нядзелю ў часе навальніцы. Судна ішло з горада Баўгар у Казань. Усяго на борце знаходзілася 208 чалавек, у тым ліку 25 незарэгістраваных, паведамляе РИА Новости.

На “Булгарыі” былі таксама двое беларусаў. Адзін уратаваны, другога пакуль шукаюць.