Колькасць беларусаў у Літве пачала павялічвацца

Прырост склаў больш за 5 тысяч чалавек, паведамляе “Радыё Свабода”. На пачатку 2010 года беларусаў у Літве налічвалася 36 тысяч. А ў пачатку 2011 года гэтая лічба вырасла да 41 тысячы.

Беларусы па-ранейшаму застаюцца трэцяй па колькасці нацыянальнай меншасцю Літвы. Мы саступаем толькі палякам, якіх у Літве больш за 200 тысяч, і рускім. Іх там налічваецца амаль 175 тысяч чалавек.