Колькасць брытанцаў-тэрарыстаў расце

Па дадзеных Эванса, прыкладна 200 жыхароў Брытаніі ў цяперашні час могуць быць удзельнікамі груп баявікоў у арабскіх краінах. Многія з іх праходзяць тэрарыстычную падрыхтоўку ў Лівіі і Егіпце, але пасля могуць вярнуцца ў Брытанію для ажыццяўлення нападаў, інфармуе ВВС.

Кіраўнік МІ-5 таксама заявіў, што групоўка "Аль-Каіда" скарысталася "арабскай вясной" для распаўсюджвання свайго ўплыву і стварэння баз для арганізацыі новых атак.