Колькасць карыстальнікаў Facebook перавысіла 845 мільёнаў
Яны як мінімум штомесяц заходзяць на сайт найбуйнейшай сацыяльнай сеткі.
Як паведамляе РІА "Новости", штодня карыстальнікі Facebook пакідаюць у сярэднім 2,7 млрд "лайкаў" і каментароў. Таксама яны кожны дзень загружаюць на сайт каля 250 млн фотаздымкаў.
Нагадаем, што на пачатак года колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў сервіса Facebook з Беларусі складала 354 тысячы.